Навіны Навіны Беларусі

Адбылася Нацыянальная выправа ў Катынь

Адбылася Нацыянальная выправа ў Катынь

1755 Праглядаў Катынь
У Еўрапейскі Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму Рух «За Свабоду» і Рух Салідарнасці «Разам» выступілі арганізатарамі Нацыянальнай выправы ў Катынь. Удзельнікі наведалі месца расстрэлаў жаўнераў войска польскага, сярод якіх было шмат беларусаў.

У гэтым годзе паездка прайшла спакойна: не было дадатковых даглядаў на мяжы ці пікетаў ля мемарыяльнага комплексу Катынь. Спачатку ўдзельнікі наведалі месца гібелі кіраўніцтва Польшчы пад Катынню.

«Амаль 100 чалавек разбіліся пад Катынню. Гэта эліта польскай нацыі, прэзідэнт, урадоўцы, якія кіравалі краінай. І тут нашы суседзі даюць нам прыклад паводзінаў, калі нават пасля такой катастрофы эліта аправілася і ўзначаліла нацыю», адзначыў пад час наведвання месца катастрофы старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён лічыць, што трэба аддаць ім пашану, адчуваць гонар за нашых суседзяў. «Гэта прыклад для нас. Прыклад таго, што павінна расці нац эліта, з’яўляцца людзі, якія гатовыя ўзяць за краіну адказнасць і весці яе далей. Калі так будзе ў Беларусі, тады і Беларусь будзе жыць», — адзначыў лідар Руху.

Важнасць памяці пра падзеі тых часоў нагадаў Губарэвіч у мемарыяльным комплексе «Катынь». «Парушэнням з боку дзяржавы, якія адбываюцца ў Беларусі дзесяцігоддзямі, можна супрацьстаяць, калі памятаць гісторыю, ведаць да чаго гэта можна прывесці. Таму 23 жніўня мы тут, у Катыні. Мы заяўляем, што мы ведаем, як гэта было, як гэта можа быць, і што трэба зрабіць каб гэтага ніколі не было ў Беларусі», падкрэсліў Юрый Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны