Навіны Навіны Беларусі

У Магілёве пададзеная заяўка на пікет да Дня Волі

У Магілёве пададзеная заяўка на пікет да Дня Волі

974 праглядаў Магілёў
Актывісты звярнуліся да магілёўскіх уладаў з просьбай дазволіць пікет у цэнтры горада 25 сакавіка, паведаміў адзін з заяўнікаў, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў.

«Галоўная мэта пікета — данесці да людзей інфармацыю пра тое, чаму важная Беларуская народная рэспубліка. Бо як вядома, у нас пра БНР ведае 5% людзей, а яшчэ 95% — не», — сказаў сайту Pyx.by Сілкоў.

Па ягоных словах, заяўнікаў акцыі двое — ён і Алег Аксёнаў як прадстаўнік БХД.

«Сёння быў апошні дзень на падачу заяўкі — далей выходныя. Па законе адказ улады павінны даць не пазней, чым за 5 дзён да мерапрыемства, таму чакаем яго да 20 сакавіка», — патлумачыў Сілкоў.

Абласны каардынатар Руху падкрэсліў, што пікетам актыўнасці да свята 100-годдзя абвяшчэння БНР не абмяжуюцца: зараз ідуць перамовы пра канцэрт, усталяванне мемарыяльнай дошкі і іншыя мерапрыемствы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны