Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах пададзеная заяўка на мітынг і фэст на Дзень Волі

У Баранавічах пададзеная заяўка на мітынг і фэст на Дзень Волі

1250 Праглядаў Баранавічы
Брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч падаў заяўку на правядзенне ў цэнтры Баранавічаў вулічнага фэстывалю і мітынгу.

«Я прасіў дазвол на правядзення вулічнага мерапрыемства у цэнтры Баранавічаў, прапанаваў уладам два месцы на выбар», — паведаміў сайту Pyx.by Юрый Казакевіч.

На мітынгу па словах абласнога каардынатара Руху запланаваны выступ гісторыка з інфармацыяй пра свята, а таксама прыняццё трох рэзалюцыяў: у падтрымку беларускамоўнага навучання, ўмацавання незалежнасці, за прызнанне 25 сакавіка дзяржаўнай памятнай датай.

Пасля гэтага запланаваны правядзенне кірмашу і канцэрту. Арганізатары думаюць зрабіць тэматычную фотазону, запрасіць музыкаў, арганізаваць зону актыўнасці грамадскіх арганізацыяў.

Мітынг і фэст, заяўку на якія падаў Юрый Казакевіч, будуць праходзіць у цеснай супрацы з арганізатарамі мерапрыемства ТБМ, якое запланаванае ў канцэртнай залі і перамовы па якім зараз ужо ідуць.

«Баранавіцкія ўлады настроены больш насцярожана, чым брэсцкія і мінскія, дзе ёсць і добры настрой і нават вынік. Не ўпэўнены, што будзе дадзены дазвол ці не абмяжуюць акцыю такімі рамкамі, што не будзе сэнс яе праводзіць», — адзначыў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Сёння Юрый Казакевіч сустракаецца з намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама, каб данесці сваю пазіцыю па таму, што ён плануе арганізаваць у горадзе мірнае і святочнае мерапрыемства.

«Чакаю ад сённяшняга Дня Волі пад’ема нацыянальнай самасвядомасці і прыцягнення новых людзей, каб нагадаць ім, што яны беларусы», — заключыў Юрый Казакевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Дзень Волі

Апошнія навіны