Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч перамог праўладнага кандыдата на адным з участкаў

Губарэвіч перамог праўладнага кандыдата на адным з участкаў

778 Праглядаў Мінск
На 7 участку Акадэмічнай выбарчай акругі ў Мінску нават з улікам датэрміновага галасавання афіцыйна перамог кандыдат у дэпутаты Мінгарвыканкама, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. На іншай частцы акругі, дзе назіральнікі не былі дапушчаныя да падліку, па афіцыйных дадзеных лідзіруе праўладны кандыдат, дырэктар САК «Алімпійскі» Сяргей Казлоў.

Па афіцыйных дадзеных, адлюстраваных у пратаколе па выніку галасавання, у выбарах на ўчастку №7 прынялі ўдзел 523 выбарцы з 2037. Датэрмінова прагаласавалі 164 чалавекі, на даму – 17,у асноўны дзень галасавання – 342. Найбольшую падтрымку выбарцаў атрымаў Губарэвіч (112 галасоў), на другім - Казлоў (101 голас).

«Гэта адзіны участак, дзе не было накрутак яўкі і дзе рэальна адкрыта падлічылі бюлетэні. На іншых такога не было. Я ўпэўнены, калі б выбары адбываліся празрыста і дэмакратычна, я б заняў месца ў складзе Мінгарсавета», - кажа Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, ён плануе абскардзіць вынікі выбараў у гарадскую выбарчую камісію і падаць заяву ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне справы за падлог дакументаў па факце фальсіфікацыяў яўкі і іншых парушэнняў на выбарах.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны