Навіны Навіны Руху

Губарэвіч патрабуе ад ЦВК пусціць кандыдатаў на тэлебачанне

Губарэвіч патрабуе ад ЦВК пусціць кандыдатаў на тэлебачанне

1350 Праглядаў Мінск
На сёння магчымасці камунікацыі з выбаршчыкамі кандыдатаў на мясцовых выбарах моцна абмежаваныя, яны павінны мець магчымасць выступу на тэлебачанні, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч у звароце да старшыні Цэнтрвыбаркаму.

"18 лютага ў Беларусі адбудуцца мясцовыя выбары, на якіх запланавана абраць 18 111 дэпутатаў рознага ўзроўню. Пакуль складана сказаць, колькі кандыдатаў будуць змагацца за мандаты, але ўжо зразумела, што іх магчымасці звароту да выбаршчыкаў і правядзення агітацыі будуць моцна абмежаваныя", - адзначыў старшыня Руху.

Па ягоных словах, "на сёння адзінае, на што могуць разлічваць кандыдаты ў тым ліку і тыя, хто балатуецца ў буйныя Мінскі гарадскі і абласныя Саветы, - гэта выступ на радыё, але папулярнасць гэтага сродку масавай інфармацыі кожны год зніжаецца, асабліва тых станцыяў, якія на сёння гатовыя прадставіць час для выступаў".

Палітык прызнае, што тэлебачанне да гэтага часу з’яўляецца самай папулярнай і даступнай крыніцай інфармацыі для беларусаў.

"Улічваючы вялікую колькасць кандыдатаў у мясцовыя саветы, прашу разгледзіць магчымасць прадставіць эфірны час для звароту да выбаршчыкаў тым, хто будзе балатавацца ў Мінскі гарадскі і абласныя саветы. Лічу, што Цэнтрвыбаркам наўпрост зацікаўлены ў забеспячэнні такога сродку камунікацыі з выбаршчыкамі дзеля падвышэння іх інфармаванасці пра выбарчую кампанію і знаёмства з альтэрнатыўнай пазіцыяй кандыдатаў, а існаванне дзяржаўных тэлеканалаў за бюджэтныя грошы накладае на іх абавязак прадставіць магчымасць для выступу кандыдатам бясплатна", - заявіў Юрый Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што выступае як прадстаўнік сябраў Руху «За Свабоду», якія вылучаюцца ў мясцовыя саветы па ўсёй Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны