Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» пачалі кампанію за мараторый на вырубку дрэваў

Актывісты Руху «За Свабоду» пачалі кампанію за мараторый на вырубку дрэваў

347 Праглядаў Мінск
Збор подпісаў за ўвядзенне ў Партызанскім раёне Мінска мараторыя на вырубку дрэваў і стварэння рэестру зялёных зонаў распачаў сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

Аўтары звароту звяртаюць увагу на тое, што ў стратэгіі развіцця ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый Асноўных палажэнняў горадабудаўнічага развіцця горада Мінска адзначаецца, што норма сярэдняй забяспечанасці зялёным зонамі да 2030 года павінна складаць «не менш за 21 м2 на аднаго жыхара» (зараз ля 11), усе зялёныя зоны павінны быць абазначаныя.

Удзельнікі кампаніі патрабуюць ад уладаў Партызанскага раёну Мінска паведаміць, на якім этапе знаходзіцца праца па абазначэнні зялёных зонаў і ўнясенне іх у дзяржрэестр, «растлумачыць, якія мерапрыемствы плануюцца адміністрацыяй для выхаду на сярэднюю забяспечанасць азелянення тэрыторый агульнага карыстання гарадскога і раённага значэння да 2030 года не менш за 21 м2 на аднаго жыхара».

«Мы патрабуем увесці мараторый на высечку зялёных насаджэнняў у Партызанскім раёне да ўнясення планаў «зялёных ліній» участкаў структурных элементаў ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый Партызанскага раёна горада Мінска ў дзяржаўны горадабудаўнічы кадастр», - заключылі аўтары звароту.

«Тэма захавання і павялічэння колькасці зялёных насаджэнняў вельмі актуальная для Мінска у сувязі з палітыкай ушчыльнення тэрыторый. Асабліва актуальна яна для Партызанскага раёну, дзе вялікія прамысловыя зоны, санітарна-ахоўныя зоны якіх разглядаюцца ўладамі як рэзервы для забудовы, а у парку побач з стадыёнам “Трактар” запланавана будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна», - пракаментаваў сайту Pyx.by ініцыятар кампаніі Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, «для жыхароў раёна зразумелай з’яўляецца ідэя ўвядзення мараторыя на вырубку зялёных насаджэнняў да моманту правядзення інвентарызацыі зялёных зонаў раёна і распрацоўкі стратэгіі па выхаду да 2030 года на узровень сярэдняй забяспечаннасці зялёнымі тэрыторыямі на узроўні 21м2 на чалавека, як зафіксавана ў генплане Мінска».

Сябра Рады Руху адзначыў, што жыхары раёна актыўна падтрымліваюць кампанію.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны