Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» у знак салідарнасці з арыштаванымі па справе патрыётаў

Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» у знак салідарнасці з арыштаванымі па справе патрыётаў

801 прагляд Мінск
Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе патрыётаў актывістаў плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду». Пададзеная першая заяўка на 20 траўня, распавёў каардынатар кампаніі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява.

Ініцыятары «Каруселі пікетаў» адзначаюць у заяўцы, што яны будуць праводзіцца ў знак «салідарнасці з затрыманымі ў другой палове сакавіка ў межах крымінальнай справы „Аб падтрыхтоўцы масавых беспарадкаў“ (на сённяшні момант 18 чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 ці СІЗА КДБ)».

Мэтай пікетаў з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да крымінальнай справы, якая па надуманых прычынах распачатая ў адносінах да шэрагу патрыётаў і «мае відавочныя прыкменты палітычнай прыкметы палітычнай матываванасці».

Ініцыятары акцыі прапанавалі тры магчымых месцаў правядзення пікетаў: ля КДБ, ля СІЗА № 1, на плошчы Бангалор ці любое іншае месца Мінска.

Першая заяўка пададзеная на 20 траўня, з 14 да 15.00.

«Трэба праяўляць салідарнасць з людзьмі, якія паказалі сябе сваёй грамадскай дзейнасцю сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якім баліць за нацыянальныя каштоўнасці, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай краінай. Абуральна, што ўдар рэпрэсіўнай сістэмы накіраваны на такіх людзей», — сказаў сайту Pyx.by Арцём Лява.

На гэты момант заяўкі на пікеты плануюць падаваць сябры Руху «За Свабоду», але да кампаніі можа далучыцца кожны ахвотны: бланкі можна атрымаць на офісе арганізацыі (пр-т Незалежнасці 80-73, Мінск). Для эфектыўнай каардынацыі пасля гэтага трэба любым зручным метадам (напрыклад на емэйл www.pyx.by@gmail.com) паведаміць абраную для пікета дату.

Адзначым, што па "справе патрыётаў" затрыманы сярод іншых сябра Руху "За Свабоду" Сяргей Стыбульскі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны