Навіны Навіны Беларусі

Арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі пакараны актывіст Руху «За Свабоду»

Арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі пакараны актывіст Руху «За Свабоду»

1719 Праглядаў Пінск
15 сутак за ўдзел у акцыі 26 сакавіка і штраф 40 базавых даў суд каардынатару Руху «За Свабоду» ў Пінску Алесю Рамановічу.

«Я адвод два разы заяўляў суду, выклікаў на працэс начальніка міліцыі. Пазіцыянаваў сябе як сябра Руху За Свабоду», як праваабаронца. Прадставіў відэа, дзе мяне затрымліваюць. Там бачна, што мяне проста вядуць, а міліцыяынты заявілі пра непадпарадкаванне. Адзін сказаў, што я прысядаў, упіраўся», - сказаў сёння днем сайту Pyx.by Алесь Рамановіч.

Па ягоных словах, ягоны працэс так зацягнуўся, што тыя суды, якія павінны былі пачацца пасля, адсоўвалі, мянялі судзей. «Я даглядаю за братам-інвалідам 1 групы, пра што сказаў на працэсе», - дадаў Рамановіч пад час перапынку ў судзе.

Актывіст падкрэсліў, што ўзяў з сабой патрэбныя рэчы, бо не выключае арышт: пачку гарбаты, блок цыгарэтаў і іншыя дробязі.

Пра пакаранне – арышт 15 сутак і штраф 40 базавых – паведаміў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду» Ігар Салавей.

«Тое што зараз адбываецца - гэта ўжо не расправа над актывістамі, гэта ўжо падобна на акцыю ўстрашэння для простага народа. Каб у людзей страх перамагаў над абурэннем палітыкай улады", - сказаў напярэдадні прысуду Алесь Рамановіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны