Навіны Навіны Беларусі

Ашурак пакараны 12 суткамі арышту

Ашурак пакараны 12 суткамі арышту

1095 Праглядаў Ліда
За ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» актывіст Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак пакараны 12 суткамі арышту.

Сябра Руху «За Свабоду» з Бярозаўкі Вітольд Ашурак 19 сакавіка атрымаў позву ў міліцыю. Ён лічыць, што час для выкліку абраны невыпадкова, каб перашкодзіць яму ўдзельнічаць у акцыі на Дзень Волі. Па позве ў міліцыю ён не хадзіў, сёння быў затрыманы.

Ашурак заявіў пра недавер суддзі Сяргею Піпко, які судзіў яго ж пасля акцыі ў Свіслачы. Аднак суддзя адхіліў хадайніцтва.

Пад час пасяджэння Вітольд Ашурак прызнаў што быў ад пачатку і ад канца мерапрыемства на маршы 17 лютага. Але не ведаў, ці была акцыя санкцыянаванай.

«Давайце не будзем зацягваць, мы ведаем, чым гэта ўсё скончыцца. Там хуткім часам абед», - сказаў Ашурак. Ён лічыць, што рашэнне суда ўжо вызначанае, ён будзе пакараны арыштам, каб перашкодзіць ягонаму ўдзелу ў святкаванні Дня Волі.

Па словах суддзі, удзел Ашурка ў мітынгу быў пацвержаны толькі 17 сакавіка з дапамогай «маніторынгу матэрыялаў сеткі Інтэрнэт».

«За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 12 сутак. І 5 базавых за няяўку па позве», - абавесціў рашэнне Піпко.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны