Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў позву ў міліцыю за лютаўскі марш у Мінску

Актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў позву ў міліцыю за лютаўскі марш у Мінску

775 Праглядаў Бярозаўка
Сябра Руху «За Свабоду» з Бярозаўкі Вітольд Ашурак атрымаў позву ў міліцыю. Ён лічыць, што час для выкліку абраны невыпадкова, каб перашкодзіць яму ўдзельнічаць у акцыі на Дзень Волі.

«Прынеслі павестку ў Лідскі РАУС. Вызываюць на 21 сакавіка. Мяркую, будуць садзіць на суткі», — адзначыў Ашурак.

«Вам трэба з’явіцца 21 сакавіка в 11.00 ў каб. № 11 Лідскага РАУС да нам. начальніка аддзела аховы правапарадку маёру Аляксею Бердніку для азнаямлення з матэрыялам праверкі і складання ў адносінах вас адміністрацыйнага пратаколу», — сказана ў позве.

«Участковы паказаў мне фота з Марша Абураных беларусаў 17 лютага», — сказаў Ашурак сайту Pyx.by.

Ён лічыць выклік у міліцыю спробай ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі. «Але мяне так запалохаць не ўдасца», — падкрэсліў актывіст Руху.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #520 20.03.2017 13:16 @ квучак

    як сходзиш, думаеш, менш дадуць... " НЯ ВЕР, НЯ БОЙСЯ, НЕ ПРАСИ " -- жалезна правила дзейничае !!! ... Чым больш праблем органам, тым яны больш паважаюць !!!

Апошнія навіны