Навіны Навіны Беларусі

Пенсіянеркі папрасілі дапамогі ў Губарэвіча ў барацьбе з камунальшчыкамі

Пенсіянеркі папрасілі дапамогі ў Губарэвіча ў барацьбе з камунальшчыкамі

2165 Праглядаў Мінск
Два гады змагаюцца дзве пажылыя жанчыны (адной з іх 94 гады) з камунальнымі службамі Мінска. Прычына — дрэва, якое расце зусім побач ад дома, але супрацоўнікі «Зеленбуду» не могуць знайсці зручны сезон для яго абрэзкі. У пошуках справядлівасці яны пазванілі былому кандыдату па іх акрузе, старшыні Руху «За Свабоду» Юрасю Губарэвічу.

«Як была бура, баялася, што дрэва сюды паваліцца, зломіць мне раму і сцяну», — у кватэры на вуліцы Каліноўскага нас сустрэла пенсіянерка Вольга Андрэеўна, у суседнім пакоі ляжыць яе маці ветэран працы, 94-гадовая Вера Пятроўна.

Вольга Андрэеўна адразу павяла на кухню і адчыніла вакно: каб дастаць да галінаў дрэва не трэба было прыкладваць асаблівых намаганняў.

Па словах пенсіянеркі, змаганне з камунальнікамі цягнецца ля двух год: яна неаднаразова звярталася ў службу 115, але там раілі пацярпець: не сезон для абрэзкі. Апошняя размова была зусім нядаўна, але і яна не дала вынікаў.

«Дрэва — мёртвае, летам лісце толькі на канцах галінаў», — працягнула Вольга Андрэеўна. Але і гэтага, па яе словах, дастаткова для нязручнасцяў у кватэры: з гэтага лісця нацякае вады на старое вакно, пад якое даводзіцца падкладаць анучу, каб не затапіць суседку знізу.

Жанчына распавяла, што дрэвы пасаджаныя ў 1963 годзе, і з таго часу ніхто іх абрэзкай ніводнага разу не займаўся. Аказалася, што праблемаў з імі навокал даволі шмат.

«Юрачка, ідзі сюды, што пакажу», — звяртаецца Вольга Андрэеўна да Юрася Губарэвіча і вядзе ў іншы пакой, адтуль бачна дрэва, у якога зламаны сук. Пенсіянерка таксама прыгадвае пра дрэва, якое нядаўна ўпала на плот дзіцячага садку і даволі моцна яго пагнула.

Жанчына шчыра прызнаецца, што на выбарах галасавала за Губарэвіча. «Галасавала за вас, каб вы дэпутатам былі. Але там сядзяць манюкі. Я на прэзідэнцкіх выбарах галасую не за Лукашэнку, але перамагае заўсёды ён», — адзначыла жанчына.

«Гаспадыня кватэры, 94-х гадовая Вера Пятроўна, перажыла акупацыю, займалася паваенным узнаўленнем Мінска і заслугоўвае больш чульлівага стаўлення да сябе з боку камунальных службаў. Узяў гэтае пытанне на кантроль і напісаў зварот ўжо ад свайго імя», — пракаментаваў сітуацыю старшыня Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #350 22.11.2016 22:42 @ [ няма імя ]

    Борьба с Ветряными мельницами в почете.

    Соглашусь, что каждый должен заниматься своей работой, но решить вопрос можно было и самостоятельно.

    1. #365 05.12.2016 00:46 @ [ няма імя ]

      Иными словами, Вы считаете, что на месте Губаревича было бы правильным отмахнуться от просьбы бабушки и отказать ей в помощи, так? Или Вы имели ввиду что-то иное?

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны