Навіны Навіны Беларусі

Назіральнікі сфатаграфавалі «карусельшчыкаў»

Назіральнікі сфатаграфавалі «карусельшчыкаў»

2180 Праглядаў Мінск
Адразу на шэрагу участкаў Каліноўскай 108 выбарчай акругі былі зафіксаваныя т.зв. «каруселі»: групы людзей пераходзяць ад участку да ўчастку і незаконна на іх галасуюць.

Назіральнікі ад Руху "За Свабоду" ў межах кампаніі "Права выбару" сфатаграфавалі на некалькіх участкаў адных і тых жа людзей, якія там галасавалі.

«Так званая "карусель" — гэта правераныя метады фальсіфікацыяў, — пракаментаваў падзеі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Руху „За Свабоду“ па 108 Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч. — На некалькіх участках выкарыстоўваюць адных і тых жа людзей для падстаўнога галасавання. Гэта грубейшае парушэнне».

Па ягоных словах, бюлетэні ад "карусельшчыкаў" ідуць на карысць праўладнаму кандыдату і накручваюць яўку для камісіі.

Сёння назіральнікі таксама зафіксавалі карусельшчыкаў на яшчэ адным участку №635.

Раней назіральнікі «Права выбару» адзначалі, што колькасць выбаршчыкаў па іх падліках на некаторых участках не супадае з выніковым штодзенным пратаколам (па дадзеных камісіі, галасуюць больш выбаршчыкаў). Гэта значыць, што камісіі рыхтуюцца да магчымых укідаў бюлетэняў, якія зоймуць месца «віртуальных» выбаршчыкаў, якіх фігуруюць у пратаколе, але не былі на ўчастку.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #276 02.10.2016 03:22 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    ОНИ НЕ ТОЛЬКО НАПЛЕВАЛИ УЖЕ НА ИСТОРИЮ,НА МОГИЛЫ ДЕДОВ СВОИХ И МАТЕРЕЙ, ОНИ ГОТОВЫ ЗАБЫТЬ СВОИХ ДЕТЕЙ РАДИ ЛЮБОВАНИЯ ТАКИМ РАЗВРАТНЫМ ПРЕЗИКДЕНТОМ.....

  • #243 10.09.2016 18:10 @ микола

    хотелось бы у них спросить:"за сколько ты на могилу матери плюнешь?"

Права выбару

Апошнія навіны