beta

Навіны Навіны Беларусі

Аргкамітэт прапануе на Дзень Волі прайсці шэсцем да помніка Янку Купалу

Аргкамітэт прапануе на Дзень Волі прайсці шэсцем да помніка Янку Купалу

1382 праглядаў Мінск
Сёння прайшло першае пасяджэнне аргакамітэта па святкаванню Дня Волі. Папярэдне ўдзельнікі дамовіліся пра падачу заяўкі, у якой будзе пазначанае шэсце ад Акадэміі навук да помніка Янку Купалу.

«Дзень Волі — гэта свята беларускага духу. Важна адзначаць яго як мага шырэй», — заявіў сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які прадставіў Рух у аргкамітэце і плануе стаць заяўнікам акцыі.

Па ягоных словах, «гэты год як ніколі дае пераканаўчыя аргументы на карысць таго, што свабода і незалежнасць ёсць гарантыяй дабрабыту».

Аргкамітэт заклікаў беларусаў як мага шырэй далучацца да святкавання Дня Волі, дадаў Лагвінец.

У заяўцы будзе ўказаны збор 25 сакавіка на Акадэміі навук у 18.00, пасля збору кароткі мітынг і шэсце да помніку Янку Купалу, ўскладанне кветак і таксама мітынг, сказаў сайту Pyx.by старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У паседжанні аргкамітэту акрамя Алеся Лагвінца і Аляксея Янукевіча прынялі ўдзел старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч. Наступнае паседжанне аргкамітэту запланаванае на 9 лютага.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #47 03.02.2016 19:39 @ [ няма імя ]

    Что ж у вас все шествия молчаливые и грустные? Ну хоть одну песню выучите.

    Ну, "Погоню" Богдановича, что ли.

    Вот в исполнении а капелла Muzcynski Chor "Vunija". Старое, но, пожалуй, лучшее.

    http://history-belarus.by/pages/terms/blr_hymn.php

    Всего 3 Мб. На телефоны закачайте и спойте что-нить хоть раз. Вы ж на людей сум наводите.

    1. #48 03.02.2016 23:53 @ [ няма імя ]

      дзякуй за ідэю :) прыходзьце і вы на шэсце.

    2. #49 04.02.2016 00:14 @ Юрий К.

      Вот-вот, прям с языка снял! :-)

      Приходите ― а там и решим вместе, что делать. Может, и споём. Но лучше делать это вместе.

  • #50 06.02.2016 14:32 @ Ales'

    шаноўнае спадарства ! а што будзем рабіць калі лукашысты не дазволяць ісці да помніку Я.Купалу . а накіруют як заўжды у адстойнік на бангалор ?

    1. #51 09.02.2016 12:07 @ [ няма імя ]

      вось сёння будзе новае паседжанне аргкамітэту. мо, дамовяцца на гэты конт ;)

Дзень Волі

Апошнія навіны